Адольф Дыстэрвег | |
---|---|
ням.: Adolph Diesterweg | |
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1790[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1866[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | настаўнік, педагог, пісьменнік, публіцыст |
Навуковая сфера | адукацыя[6] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыдрых Адольф Вільгельм Ды́стэрвег (ням.: Friedrich Adolph Wilhelm Diesterweg; 29 кастрычніка 1790, г. Зіген, Германія — 7 ліпеня 1866) — нямецкі педагог-практык. Паслядоўнік І. Г. Песталоці.
Вучыўся ва ўніверсітэтах у Гайдэльбергу, Гербарне, Цюбінгене ў 1811—20. Выкладаў у гімназіях, узорных школах, настаўніцкіх семінарыях. У 1827—66 выдаваў педагагічны часопіс «Рэйнскія лісткі…». Быў супраць саслоўных і нацыянальных абмежаванняў у галіне адукацыі, канфесійнага навучання і апекі школы царквой. Імкнуўся да аб’яднання нямецкага настаўніцтва, выступаў за мірнае пераўтварэнне грамадскіх адносін, у якім асноўную ролю адводзіў асвеце, падзяляў ідэі агульначалавечага выхавання. Асноўнымі прынцыпамі выхавання лічыў прыродаадпаведнасць, культураадпаведнасць, саманадзейнасць. Распрацаваў дыдактыку развіваючага навучання. Аўтар больш як 20 падручнікаў і дапаможнікаў па матэматыцы, нямецкай мове, прыродазнаўстве, геаграфіі, астраноміі, у тым ліку вядомай працы «Дапаможнік да адукацыі нямецкіх настаўнікаў» (т. 1—2, 1835). Педагагічныя ідэі А. Дыстэрвега зрабілі ўплыў на развіццё адукацыі ў Германіі і пашырыліся за яе межамі.