Адольф фон Гільдэбранд | |
---|---|
ням.: Adolf von Hildebrand | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Adolf Hildebrand |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1847[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1921[1][4][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bruno Hildebrand[d] |
Дзеці | Dietrich von Hildebrand[d] |
Род дзейнасці | скульптар, выкладчык універсітэта, архітэктар |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў на | Urbici Soler i Manonelles[d] і Hans Markwalder[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Адольф фон Гільдэбранд (Хільдэбранд) (6 кастрычніка 1847, Марбург — 18 студзеня 1921, Мюнхен) — нямецкі скульптар, архітэктар, жывапісец, малявальшчык і тэарэтык мастацтва.
Нарадзіўся ў Марбургу. Вучыўся ў Мастацкай школе ў Нюрнбергу (1864-66), а затым у Мюнхене (1866-67). Выкладаў ва ўніверсітэтах Вроцлава (Брэслау), Ены і Марбурга.
Паездка ў Італію і знаёмства з творамі класічнай скульптуры аказала на яго вялікі ўплыў. На аснове італьянскіх майстроў выпрацаваў сваю індывідуальную манеру. Працаваў у многіх гарадах Еўропы, у тым ліку ў Берліне, Мюнхене, Вене, Парыжы. Спрабаваў сябе ў розных відах мастацтва. Пасля 1873 жыў у Фларэнцыі, у былым кляштары Сан-Франчэска-дзі-Паола . У 1889 годзе пачаў работы па стварэнні ў Мюнхене Вітэльсбахскага фантана, разбуранага падчас бамбардзіровак Другой сусветнай вайны.
У 1891 скульптар быў узнагароджаны прускім ордэнам Pour le Mérite. У 1904 каралём Баварыі А.Гільдебранд быў узведзены ў рыцарскую годнасць.