Адольфа Перэс Эсківель | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | архітэктар, скульптар, мастак, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1931[1][2][…] (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Amanda Guerreño[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Адольфа Перэс Эсківель (ісп. Adolfo Pérez Esquivel; нар. 26 лістапада 1931[1][2][…], Буэнас-Айрэс[3]) — аргенцінскі пісьменнік, скульптар і архітэктар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1980) з фармулёўкай: «Як змагар за правы чалавека».
Нарадзіўся ў сям’і іспанскага эмігранта. Дзяцінства і юнацтва Перэса Эсківеля прайшлі пад моцным уплывам каталіцкай царквы. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Нацыянальнай школе выяўленчых мастацтваў у Буэнас-Айрэсе. У наступныя гады Перэс Эсківель становіцца вядомым скульптарам і выкладае архітэктуру ў розных навучальных установах Аргенціны. Атрымлівае Нацыянальную прэмію ў галіне мастацтваў. У 1977 годзе быў арыштаваны і больш за год знаходзіўся ў зняволенні без прад’яўлення абвінавачвання і суда. Арганізацыя «Міжнародная Амністыя» прымала актыўны ўдзел у яго вызваленні. Значная частка Нобелеўскай прэміі была перададзена ім у дабрачынныя арганізацыі.