Адольфа Прада | |
---|---|
Дата нараджэння | 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1962 |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Рэспубліканская фракцыя (Іспанія) |
Род войскаў | Народная армія Іспанскай Рэспублікі |
Званне | генерал |
Бітвы/войны |
Адольфа Прада Вакера (ісп.: Adolfo Prada Vaquero; 1883, Іспанія — 1962, Мадрыд) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Ва ўзросце 15 гадоў паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію[1]. У 1931 годзе звольніўся з арміі[2]. З 1933 года кіраваў цэнтрам падрыхтоўкі да паступлення ў ваенныя вучылішчы.
З пачаткам грамадзянскай вайны выступіў на баку рэспубліканцаў, хоць раней не меў ніякай цікавасці да палітыкі[3].
Камандаваў змешанай брыгадай «С», акая пазней стала 36-й. Са снежня 1936 года ўзначальваў 7-ю дывізію, абараняючы Універсітэцкі гарадок пад Мадрыдам. З сакавіка 1937 года кіраваў VI армейскім корпусам[4]. Са жніўня — на пасадзе камандуючага Паўночнай арміяй[5], з лістапада[6] — Арміяй Андалусіі[6], з ліпеня 1938 года — арміяй Эстрэмадура. Далей працаваў намеснікам галоўнага інспектара па Цэнтральна-Паўднёвай зоне[7][8].
Падтрымаў сакавіцкі пераварот 1939 года. Хутка прызначаны кіраўніком Арміі Цэнтра. 28 сакавіка ў 13:00, праз дзень пасля пачатку апошняга наступлення паўстанцаў, падпісаў капітуляцыю сваёй арміі і здаўся[9].
Трапіўшы ў рукі паўстанцаў, Прада быў прысуджаны да смяротнага пакарання, але прысуд замянілі на турэмнае зняволенне, у якім ён правёў некалькі гадоў.
Пасля вызвалення далучыўся да падпольнай арганізацыі «Група рэспубліканскіх узброеных сіл Іспаніі».