Адоніс палымяны

Адоніс палымяны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Adonis flammea Jacq., 1776

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1532246
EOL  5519297
GRIN  t:407423
IPNI  708101-1
TPL  kew-2623131

Адо́ніс палымяны[1], жаўтацвет палымяны (Adonis flammea) — від кветкавых раслін з роду Адоніс (Adonis) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—40[1] см. Сцябло прамастойнае, простае або галінастае. Лісце перыстарассечанае на вузкія долі. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на кароткіх чаранках. Кветкі ярка-чырвонага колеру, 2—5 см у дыяметры, з жоўтымі, фіялетавымі, чорнымі плямамі палоскамі[2]. Плод — шматарэшак. Арэшкі маюць авальную форму і прамы носік.

Арэшкі адонісу палымянага

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Азіі і на тэрыторыі Еўропы[3]. Расце на сухіх лугах, у стэпах, на камяністых россыпах і скалах, аблогах, пустках, агародах, каля дарог. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2].

Цвіце ў чэрвеніліпені[1]. Плады паспяваюць у жніўні[1].

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавітая[2].

Зноскі

  1. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б в Адонис пламенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  3. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  • Адонис пламенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)