Адрыян Браўэр | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Adriaen Brouwer |
Дата нараджэння | 1605/1606 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1638 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | жанравы жывапіс[3][4], пейзаж[4] і партрэт[4] |
Мастацкі кірунак | барока[5] |
Заступнікі | Рубенс |
Уплыў на | Тэнірс, Карнеліс Сафтлевен |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адрыян Браўэр (1605 ці 1606, г. Аўдэнардэ, Бельгія — 1 лютага 1638) — фламандскі жывапісец. Майстар бытавога жанру і пейзажа. Прадстаўнік дэмакратычнага кірунку ў мастацтве фламандскага барока.
Вучыўся ў Бруселі. У 1621 пераехаў у Галандыю, з 1631 у Харлеме, у 1631 жыў у Антверпене. Пісаў пераважна сцэны з народнага побыту. У сувязі з нявысветленымі абставінамі дзейнасці мастака большасць яго твораў датуецца адносна.
Творчасць Адрыяна Браўэра вызначаецца самабытнасцю мастацкай мовы. Ён ствараў невялікія па памерах карціны і звычайна паказваў у іх людзей з нізоў грамадства. Гэта гулякі, п'яніцы, карцёжнікі — вясковы і гарадскі плебс. Аднак у адрозненне ад Пітэра Брэйгеля, які таксама выяўляў прасталюдзінаў, героі твораў Браўэра паказаны ў канкрэтных сітуацыях, яны больш індывідуальныя і характарныя, а выявы пазбаўлены шырыні і панарамнасці трактовак.[7] У карцінах «Бойка за картамі», «Сцэна ў шынку», «Горкія лекі», «Бойка», «Гулякі» (названыя работы адносяцца да 1630-ых г.) Браўэр паказвае людзей, зломленых нястачай, горам, грубых і нястрыманых у праяўленні сваіх схільнасцей. Карціны вызначаюцца гратэскавасцю вобразаў, сарказмам, тэмпераментам.
Сярод яго пейзажаў «Дзюны», «Пейзаж з усходам месяца». А. Браўэр — адзін з лепшых каларыстаў XVII ст.[8]