Адрыяна Чэлентана | |
---|---|
італ.: Adriano Celentano | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1938[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Жонка | Клаўдзія Моры |
Дзеці | Rosalinda Celentano[d], Rosita Celentano[d] і Giacomo Celentano[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, акцёр, комік, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэлевядучы, кампазітар, гітарыст, мантажор, спявак, кінакампазітар, кінаакцёр, рэжысёр, вядучы, вырабнік, студыйны музыкант, кінапрадзюсар, грамадскі дзеяч |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | гітара, ударныя музычныя інструменты, фартэпіяна і вакал |
Жанры | поп-музыка, поп-рок, італа-дыска[d], сінці-поп, рок-н-рол, свінг, easy listening[d] і light music[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
clancelentano.it/… (італ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адрыяна Чэлентана (італ.: Adriano Celentano; 6 студзеня 1938, Мілан, Італія[4]) — італьянскі музыкант, кінаакцёр, эстрадны спявак, кампазітар і кінарэжысёр. Таксама грамадскі дзеяч і вядучы тэлепраграм. У Італіі атрымаў мянушку «Molleggiato» (італ.: на спружынах[5]) — за сваю манеру рухацца на сцэне.
Чэлентана з’яўляецца адным з самых паспяховых і ўплывовых выканаўцаў у гісторыі італьянскай музыкі — за ўсю сваю кар’еру ён выканаў каля 600 песень[6][7], выпусціў сорак адзін студыйны альбом агульным тыражом 150 мільёнаў экземпляраў[8][9], а таксама зняўся больш чым у сарака кінафільмах.
Адрыяна чэлентана нарадзіўся ў дзень Бефаны (свята жартаў і розыгрышаў) 6 студзеня 1938 года ў Мілане[4], на Віа-Глюк 14 (італ.: Via Gluck, 14)[заўв 1]. Ён стаў пятым дзіцём у сям’і, якая пераехала з Апуліі ў пошуках працы. У момант яго нараджэння маці Адрыяна споўнілася ўжо сорак чатыры гады. У Мілане Адрыяна правёў сваё дзяцінства і юнацтва. У дванаццацігадовым узросце кінуў школу[10] і, бо яго сям’я жыла бедна, пачаў працаваць у гадзіннікавай майстэрні[11].