васальная дзяржава Парфіі, Арменіі | |
Адыябена | |
---|---|
Ἀδιαβηνή, Ադիաբենե | |
![]() Адыябена ў складзе Вялікай Арменіі |
|
|
|
Сталіца | Арбіл |
Мова(ы) |
сірыйская старажытнаперсідская старажытнагрэчаская старажытнаармянская |
Рэлігія | іўдаізм, зараастрызм, маніхейства, хрысціянства (армянскі абрад) |
Насельніцтва | асірыйцы, армяне, грэкі, персы, яўрэі |
Форма кіравання | Манархія |
Дынастыя |
Арташэсіды Аршакуні |
Пераемнасць | |
< Асірыя | |
[[Парфія, Арменія]] > |
Гісторыя Арменіі |
---|
![]() |
Адыябена (грэч. Ἀδιαβηνή, Адыябенэ, сір. ܚܕܝܐܒ, Ḥaḏy’aḇ, старажытнаперсідская: Надшыракан. армянская Նոր Շիրական /Нор Шыракан[1]) — антычная дзяржава,[2][3][4][5][6] са сталіцай у Арбіле (сучасны Эрбіль, Ірак). Яе кіраўнікі да I стагоддзя н.э. вызнавалі іўдаізм і ашурызм[6].
Дзяржава ў розныя гады ўваходзіла ў склад Парфіі, Рымскай імперыі і Вялікай Арменіі. Цяпер тэрыторыя гістарычнай Адыябены знаходзіцца на тэрыторыі Ірака.
У першыя стагоддзі нашай эры Адыябенай кіравалі цары з мясцовых дынастый, залежныя ад парфян. Пры гэтым яны неаднаразова залучаліся ў спрэчкі, звязаныя з пераходам у спадчыну прастола ў Парфіі і шэраг рымска-парфянскіх канфліктаў. Асабліва падчас кіравання цара Ізата II (каля 36-59/60) быў значны ўплыў парфянскай дзяржавы. Гэта быў той самы Ізат, які разам са сваёй маці Аленай па палітычных прычынах перайшоў у іўдаізм. Царская сям'я падтрымлівалі палесцінскіх яўрэяў у фінансавым плане і пасылалі падчас рымскай вайны нават войскі. Манабаз і Алена таксама часта згадваюцца ў Мішне, дзе іх хваляць за набожнасць.
Калі рымляне заваявалі Месапатамію пры Траяне ў 116 годзе, Адыябена стала рымскай правінцыяй пад назвай Асірыя. Тым не менш, пераемнік Траяна Адрыян пакінуў месапатамскія правінцыі. Толькі Септымій Север паўторна захапіў у 195 годзе Адыябену, але на кароткі тэрмін і прыняў пераможны тытул «Адыябенскі». У часы кіравання Каракалы рымляне ў 216 годзе паўторна ўрываліся ў Адыябену.
Пазней, саюзныя ўладары Адыябены і Кіркука паводле Хронікі Арбіла аб'ядналіся з сасанідскім царом Ардашырам I супраць парфянскага кіраўніка Артабана IV. Падчас панавання Сасанідаў у Адыябене было шмат нестарыянскіх хрысціянскіх грамад.