Адыянтум венерын волас[1] (Adiantum capillus-veneris) — папараць сямейства Pteridaceae.
Карэнішча тонкае, паўзучае, укрытае лускамі. Лісце кволае, тонкае, перыстае, светла-зялёнае, на доўгіх цёмна-бурых бліскучых чаранках. Спараносіць летам.
Радзіма — Бразілія. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях як дэкаратыўную расліну.
Вільгацялюбны, не пераносіць прамых сонечных прамянёў. Размнажаюцца дзяленнем куста, зрэдку спорамі. Перасаджваюць вясной у сумесь торфу, лісцевай і дзярновай зямлі (2:1:1) з дабаўленнем сфагнавага моху і драўлянага вугалю.
Зноскі