Адэадат I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Adeodatus PP. I | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баніфацый IV | ||||||
Пераемнік | Баніфацый V | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
570 |
||||||
Смерць |
8 лістапада 618 |
||||||
Бацька | Стэфан | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адэадат I (лац.: Adeodatus PP. I; ?, Рым — 8 лістапада 618, вядомы таксама як Дэадат I, або Дэўсдэдыт) — Папа Рымскі з 19 кастрычніка 615 па 8 лістапада 618 года. Святой каталіцкай царквы.
Адэадат нарадзіўся ў Рыме ў сям’і іпадыякана па імі Стэфан.
Ён быў святарам на працягу сарака гадоў і стаў першым з часоў Яна II (533—535) не-манахам на троне Святога Пятра. Адэадат быў падтрыманы на выбарах групай дыяканаў, якія выступалі супраць праманаскай палітыкі Папаў Рыгора I (590—604) і Баніфацыя IV (608—615). У Liber Pontificalis адзначана, што Адэадат «…быў вельмі любімы духавенствам…» і што «…ён аддаваў перавагу прасоўваць царкоўных чыноўнікаў, а не манахаў».
Адэадат увёў ва ўжытак папскія булы, названыя так па прыкладзенай да іх свінцовай пячатцы. Пра тры гады яго пантыфікату вядома толькі, што ў Рыме тым часам адбыліся землетрасенне, эпідэмія каросты і бунт візантыйскіх войскаў, незадаволеных адсутнасцю даравання. У выніку бунту былі забіты экзарх Іаан I Лемігій і іншыя ўрадавыя чыноўнікі з Равены. Адэадат застаўся верным імператару Іраклію падчас паўстання і аказаў цёплы прыём новаму экзарху Элефтэрыю, калі той наведаў Рым на шляху ў Равену, каб здушыць паўстанне. Неўзабаве Элефтэрый сам падняў паўстанне супраць візантыйскага валадарства, але падчас паходу на Рым ён быў забіты ўласнымі салдатамі.
Карыстаўся вялікай пашанай за падтрымку народа падчас землетрасення і эпідэміі. Эпітафія Адэадату I, складзеная Ганорыем I, апісвае яго як чалавека простага, набожнага і мудрага. Лежачы на божай пасцелі, ён абвясціў, што перадае духавенству ўсю сваю маёмасць і распарадзіўся выплаціць кожнаму ўдзельніку яго будучых пахаванняў гадавое дараванне ў якасці падарунку. Адэадат памёр 8 лістапада 618 года ад чумы і быў пахаваны ў базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане.
Шануецца як святы, дзень памяці ў каталікоў — 8 лістапада.