Адэліна Дзмітрыеўна Сотнікава | |
---|---|
руск.: Аделина Дмитриевна Сотникова | |
Род дзейнасці | фігурыст |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1996[1] (28 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адэліна Дзмітрыеўна Сотнікава (руск.: Адели́на Дми́триевна Со́тникова; нар. 1 ліпеня 1996, Масква, Расія) — расійская фігурыстка, якая выступала ў адзіночным катанні. Першая ў расійскай гісторыі алімпійская чэмпіёнка (2014) у жаночым адзіночным катанні ў індывідуальным заліку. Двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы (2013 і 2014 гадоў), чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2011 года, чатырохразовая чэмпіёнка Расіі (2009, 2011, 2012 і 2014), сярэбраны медаліст першых юнацкіх Алімпійскіх гульняў. Заслужаны майстар спорту Расіі.
Сотнікаву называлі «вундэркіндам» у фігурным катанні ў сувязі з тым, што ў 13 гадоў яна выконвала два надзвычай складаныя каскады ў адной праграме: трайны луц — трайны рытбергер і трайны сальхаў — трайны рытбергер.
У 2022 годзе Украіна ўвяла персанальныя санкцыі супраць Сотнікавай за падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну.