Ажур[1] (фр.: àjour, ад фр.: àjourer — рабіць скразным) — тэхніка стварэння скразнога арнаментнага ўзору . Ужываецца ва ўсіх відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і ў архітэктуры.
У ткацтве і дыванаткацтве ажур утвараюць рассоўваннем і сцяжкай нітак асновы і ўтку; у залатным шыцці , вышыўцы, выцінанках, мастацкай дрэваапрацоўцы — выразанне малюнка або яго дэталяў (для каляровага кантрасту часам ужываюць каляровыя падкладкі з іншых матэрыялаў); у злотніцтве і мастацкім ліцці — пляценне з тонкіх металічны нітак або скручанага дроту (філігрань або скань ); у кераміцы і шкле — прарэзваннем асобных дэталяў.
У гэтай тэхніцы вырабляюць карункі, сетачкі для каптуроў, арнаменты, рашоткі , фарфор; у драўлянай архітэктуры — балясіны, ліштвы і г. д.
![]() |
Ажур (узор) на Вікісховішчы |
---|