Ажы́ка валасістая[1][2] (Luzula pilosa) — від травяністых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).
Ажыка валасістая, лясная трава, плакса[3], пырнік, сітніца, язычкі, ячменнік[4].
Шматгадовая травяністая расліна 15—30 см вышынёй. Лісце па краях бялёса-раснічастае, прыкаранёвае — шырока-лінейнае, з чырвонымі або фіялетавымі похвамі. Суквецці з няроўнымі галінкамі. Кветкі карычневыя або чырванаватыя. Лісточкі калякветніка ланцэтныя, няроўныя, на краі шырока перапончатыя[2].
Дыяспоры распаўсюджваюцца мурашкамі; вегетатыўнае размнажэнне адбываецца праз падземныя сталоны.
Від распаўсюджаны ў Еўропе, паўночнай Азіі (Сібір, Манголія), на Каўказе (Азербайджан, Арменія, Грузія)[5][6].
Ва Украіне від расце ў лясах — у лясных раёнах звычайны; у лесастэпе ў паўночнай частцы[2].
-
Квітнеючая расліна
-
Сцябло з лістком
-
Суквецце
-
Кветка
-
Плод
-
Батанічная ілюстрацыя з кнігі
О. В. Тамэ «
Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Зноскі