Населены пункт
Азоўскэ
|
Азоўскэ[2][3] (укр.: Азо́вське, крымскатат.: Qalay) — пасёлак гарадскога тыпу ў Джанкойскім раёне Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.
Пасёлак Калай быў заснаваны ў канцы XIX ст., у сувязі з будаўніцтвам чыгункі на Феадосію. Пасля ўсталявання савецкай улады ўвайшоў у Крымскую АССР, належаў да Джанкойскага раёна, а ў 1935 годзе Калай стаў райцэнтрам. З 1 лістапада 1941 года па 10 красавіка 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. 18 мая 1944 года крымскія татары былі дэпартаваныя ў Сярэднюю Азію, 14 снежня Калай быў перайменаваны ў Азоўскае. Райцэнтр у Крымскай вобласці РСФСР, якая ў 1954 годзе была перададзена ў склад УССР. З 1965 года ў Джанкойскім раёне. З 1991 года ў незалежнай Украіне.
18 сакавіка 2014 года разам з Джанкойскім раёнам паселішча ўключана ў склад Рэспублікі Крым Расійскай Федэрацыі. 16 жніўня 2022 года ў выніку дыверсіі паблізу здарылася загаранне на складзе воінскай часці, дэтанацыя боепрыпасаў, нанесены ўрон чыгунцы і іншым грамадзянскім аб’ектам[4]; мясцовых жыхароў часова эвакуіравалі[5].