Азурыт | |
---|---|
Формула | Cu3(СО3)2(ОН)2 |
Сінгонія | манаклінная |
Крышталічная рашотка | a = 5Å b = 5.84Å c = 10.35Å β = 92.33° |
Крышталічная рашотка | a = 5Å b = 5.84Å c = 10.35Å β = 92.33° |
Колер | сіні, лазурны, ультрамарынавы |
Колер рысы | сіні |
Бляск | шкляны |
Празрыстасць | ад празрыстага да непразрыстага |
Цвёрдасць | 3,5—4 |
Спайнасць | дасканалая |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 3,77 г/см³ |
Азуры́т[1] — мінерал з класа карбанатаў, асноўны карбанат медзі, Cu3(СО3)2(ОН)2/
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Мае 53,3 % медзі. Утварае шчоткі і друзы пераважна дробных крышталёў, агрэгаты, канкрэцыі, шчыльныя масы, зямлістыя намнажэнні. Колер цёмна-сіні, васільковы, блакітны. Празрысты да паўпразрыстага. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,8 г/см³. Крохкі.
Тыповы мінерал зон акіслення меднарудных жылаў. Пры далейшым акісленні ператвараецца ў малахіт.
Назва паходзіць ад персідскай назвы lazhward, што азначае сіні колер.
Радовішчы азурыту маюцца ў Расіі (Урал), Казахстане, Афрыцы, Марока, а таксама ў ЗША, Кітаі, Францыі[2], Аўстраліі.
Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, у якасці вырабнога каменя. З’яўляецца аб’ектам калекцыяніравання. Другасная руда медзі. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці сіняй фарбы.
Азурыт на Вікісховішчы |