Айван (таксама эйван, іван, ліван) — у ісламскай архітэктуры пазначае скляпеністае памяшканне, з трох бакоў абгароджанае сцяной і адкрытае з чацвёртага боку.
Айванам могуць называцца:
У парфянскім і сасанідскім дойлідстве айваны служылі прыёмнымі заламі ў палацах, як, напрыклад, у парфянском палацы Кухе-Хаджа (Іран), або сасанідскім палацы Ктэсіфон (Ірак).
У Сярэднявечча айваны шырока выкарыстоўваліся ў палацавай і культавай архітэктуры Сярэдняга і Блізкага Усходу, напрыклад у мячэцях Ісфахан, Сервестанскім палацы, у мячэцях Бухары, Самарканда, Герата і многіх іншых.