А́йдан ап Блегі́ўрыд (вал.: Aeddan ap Blegywryd, памёр у 1018) — кароль Гвінеда і Повіса (1005—1018).
Айдан ап Блегіўрыд стаў каралём Гвінеда і Повіса пасля смерці Кінана ап Хівела ў 1005 годзе. Акалічнасці, пры якіх прыйшоў да ўлады Айдан невядомыя. Хутчэй за ўсё, ён захапіў прастол Гвінеда і Повіса сілай, паколькі не належаў да кіруючай дынастыі. У 1018 годзе Айдан быў пераможаны Лівелінам. Яго чатыры сыны таксама загінулі ў бітве.
Зноскі
- John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. — Longmans, Green & Co, 1911.