Горад
| ||||||||||||||||||||
Айдын (турэцк.: Aydın) — горад у Эгейскім рэгіёне Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Айдын. Горад размешчаны ў пладародным рэгіёне ў даліне ракі Бююк Мендэрэс (вядомая са старажытнасці рака Меандр).
У антычных грэчаскіх крыніцах назва горада прыводзілася як Anthea або Euanthia. У часы Селеўкідаў горад атрымаў назву Antiochia (Αντιόχεια) — Антыёхія (распаўсюджаная назва гарадоў — вядома 16 Антыёхій). Пад поўным турэцкім кантролем з 1425.