Айзік-Меер Дзік | |
---|---|
אײזיק"מאיר דיק | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1807 ці 1808, ці 1814 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1893[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, Hebrew teacher |
Мова твораў | ідыш |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Айзік-Меер Дзік (1814? — 24 студзеня 1893) — яўрэйскі пісьменнік.
Нарадзіўся ў Вільні, нейкі час жыў у Нясвіжы, Жупранах. Спачатку пісаў на іўрыце, даволі мала. Рашыў пісаць народна-яўрэйскай мовай, на ідышы. Пісаў павучальныя апавяданні і аповесці, якія выдаваліся асобнымі кніжкамі, усяго каля трохсот. У кніжцы павучанні займаюць большую частку, а мастацкая гісторыя служыць ім ілюстрацыяй.
Дзейнасць Дзіка мае вялікае гістарычнае значэнне. Ён даў імпэт літаратурнаму руху, падрыхтаваў з’яўленне масавага чытача і наступных пісьменнікаў. Дзік задавольваў вядомы попыт, і паказаў, што гэты попыт ёсць. І вось, пабачыўшы гэта, гандляры-кніганошы закупляюць больш яўрэйскіх кніг, а выдаўцы плоцяць аўтарам ганарары, пакуль яшчэ невялікія.
Дзік ганіў яўрэйскую мову і наводзіў чытача на такую думку. Ён быў «асветнікам»-маскілам і падзяляў варожае стаўленне маскілаў да ідыша. У тэксты ён уводзіць многа нямецкіх слоў з тлумачэннем, каб чытачы навучыліся гаварыць па-нямецку. Варожасць маскілаў абумовіла заняпад літаратуры, з гэтага заняпаду яе вывеў Дзік. Ён не быў адзіным аўтарам першай паловы XIX стагоддзя, але стаў самым вядомым.