Айлей[1] — самы паўднёвы востраў у архіпелагу Унутраных Гебрыдскіх астравоў, на захадзе Шатландыі. Уваходзіць у склад акругі Аргайл-энд-Б’ют і размешчаны на захад ад вострава Джура і прыблізна за 40 км на поўнач ад ірландскага ўзбярэжжа, якое можна разглядзець у добрае надвор’е. На гэльскай мове гавораць прыкладна да адной траціны насельніцтва вострава. Адміністрацыйны цэнтр вострава — мястэчка Боўмар, вядомае круглай царквой Кілэроў (англ.: Kilarrow). Порт-Элен (англ.: Port Ellen) ж з’яўляецца самым вялікім населеным пунктам.
Востраў звязаны паромам з астравамі Джура і Колансей і вялікай зямлёй (Обан). Таксама з аэрапорта Айлей выконваюцца рэйсы ў Глазга міжнародны, Колансей і Обан.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Востраў}}. |