Айман аз-Завахіры

Айман аз-Завахіры
араб. أيمن الظواهري‎‎
2-і вярхоўны эмір Аль-Каіды[d]
16 чэрвеня 2011 — 31 ліпеня 2022
Папярэднік Усама бін Ладэн
Пераемнік Saif al-Adel[d]

Нараджэнне 19 чэрвеня 1951(1951-06-19)[1][2][…]
Смерць 31 ліпеня 2022(2022-07-31)[3][4][…] (71 год)
Імя пры нараджэнні араб. أيمن محمد ربيع الظواهري‎‎
Айман Мухамед Рабіе аз-Завахіры
Бацька Мухамед Рабіе аз-Завахіры
Маці Умайма Азам
Жонка Аза Ахмед (памерла) (1978—2001)
Дзеці 7 (6 жывыя)
Веравызнанне іслам
Партыя
Член у
Адукацыя
Прыналежнасць Сухапутныя войскі Егіпта[d], Егіпецкі ісламскі джыхад[d] і Аль-Каіда
Камандаваў Аль-Каіда
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Айман аз-Завахіры (араб. أيمن الظواهري, Ayman al-Zawahiri, дакладная транслітарацыя ALFB: Åỉmɑn alƵ̑ɑuaeɩri; 19 чэрвеня 1951, Каір — 31 ліпеня 2022, Кабул, Афганістан) — міжнародны тэрарыст, радыкальны ісламіст, лідар тэрарыстычнай групоўкі Аль-Каіда (2011—2022), урач, ісламскі багаслоў, пісьменнік.

Нарадзіўся 19 чэрвеня 1951 года ў Егіпце ў сям’і прафесара фармакалогіі. У 1974 годзе скончыў медыцынскі факультэт Каірскага ўніверсітэта па спецыяльнасці хірург.

Айман аз-Завахіры быў галоўным ідэолагам глабальнай тэрарыстычнай сеткі «Аль-Каіды» на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў і адыграў цэнтральную ролю ў нападах на амбасады ЗША ў Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе, у выніку якога загінулі амаль 3000 чалавек. Заняў пасаду лідара «Аль-Каіды» пасля таго, як Усама бін Ладэн быў забіты падчас рэйду войск ЗША ў Пакістане ў 2011 годзе. Пры жыцці бін Ладэна агенцтва Бі-Бі-Сі называла Завахіры «другім чалавекам у Аль-Каідзе».

У Егіпце Айман аз-Завахіры быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання. 25 верасня 2001 года Інтэрпол выдаў ордэр на ягоны арышт. Быў забіты 31 ліпеня 2022 года ў Кабуле ў выніку ўдару амерыканскага беспілотніка.

Зноскі