Айнбек
| ||||||||||||||||||||||
Айнбек (ням.: Einbeck) — горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. Уваходзіць у склад раёна Нортгайм. У 1368 годзе горад Айнбек стаў членам гандлёвага саюза Ганзы. Значныя разбурэнні прычыніла гораду Трыццацігадовая вайна (1618—1648), з-за чаго пацярпелі не толькі жылыя пабудовы, але і галоўны здабытак Айнбека — бровары. Насельніцтва — 26 426 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Плошча — 166 км². Афіцыйны код — 03 1 55 004.