Ака (АТР-23, індэкс ГРАУ — 9K714, па класіфікацыі НАТА — SS-23 Spider, (з англ. — «павук») — савецкі аператыўна-тактычны ракетны комплекс распрацоўкі Каломенскага КБ машынабудавання пад кіраўніцтвам Сяргея Паўлавіча Непабядзімага. Непасрэднай вытворчасцю займаўся Воткінскі машынабудаўнічы завод.
Распрацоўка пачалася ў сярэдзіне 1970-х гадоў. АТР-23 прызначаўся для замены ракетнага комплексу Р-11. Выпрабаванні пачаліся ў 1976 годзе на палігоне Капусцін Яр. У 1980 годзе ракета была прынята на ўзбраенне. У 1989 годзе комплекс быў зняты з узбраення і больш за 200 ракет і 102 пускавыя ўстаноўкі АТР-23 былі знішчаны ў адпаведнасці з савецка-амерыканскім дагаворам па РСМД, пад які ў агульным гэты комплекс не трапляў ні па якіх характарыстыках. Ліквідацыя комплексаў, якія знаходзіліся ў сацыялістычных дзяржавах Усходняй Еўропы, была завершана ў 2002 годзе.
У склад комплексу ўваходзяць:
Галоўным эксплуатантам з’яўляліся савецкія РВСП. Пасля распаду СССР 18 такіх установак засталося ў Германіі (ад ГДР), яшчэ 18 — Балгарыі, каля 10-ці — Славакіі (ад Чэхаславакіі), 4 — Румыніі.