Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 сакавіка 1986[1] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Грузія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акакій Хубутыя (груз. აკაკი ხუბუტია; нар. 17 сакавіка 1986, Сухумі, Грузінская ССР) — грузінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі (2010—2014).
Пачынаў кар’еру ў клубе «Норчы Дынамаелі», пазней гуляў за рэзервовыя каманды тбіліскіх «Лакаматыва» і «Дынама». У другой палове 2004 года на правах арэнды гуляў у Беларусі за «Зорку-БДУ», пасля перайшоў у літоўскі «Каўнас», адкуль аддаваўся ў арэнды ў іншыя літоўскія клубы — «Нявежыс», «Шылуце», «Вільнюс». У 2007 годзе вярнуўся ў «Каўнас» і дапамог яму стаць чэмпіёнам краіны.
У 2009 годзе, пасля таго як «Каўнас» перайшоў у трэці літоўскі дыізіён, стаў іграком румынскага клуба «Газ Метан», дзе замацаваўся ў аснове. Сезон 2011/12 правёў у клубе турэцкай Суперлігі «Самсунспор», пасля вярнуўся ў «Газ Метан». У лютым 2013 года падпісаў кантракт з расійскім клубам «Мардовія», застаўся ў камандзе і на сезон 2013/14, калі «Мардовія» выбыла з Прэм’ер-лігі, і дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У другой палове 2014 года быў іграком ізраільскага клуба «Хапаэль» з Петах-Тыквы, за які гуляў у Кубку Тота. Першую палову 2015 года правёў у грэчаскай «Керкіры», у сезоне 2015/16 быў іграком славацкага «Земпліна».
У 2016 годзе на некаторы час вярнуўся ў тбіліскае «Дынама», а пазней зноў стаў іграком «Газ Метана». У пачатку 2018 года далучыўся да клуба «Полі», аднак згуляў толькі ў двух матчах, і ў канцы года далучыўся да грузінскага клуба «Руставі».
У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. Быў адным з асноўных абаронцаў віцебскай каманды. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3].
У сакавіку 2021 года далучыўся да клуба ўкраінскай Першай лігі «ВПК-Агра» з Шэўчэнкіўкі, пакінуў яго ў студзені 2022 года.
Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Грузіі розных узростаў. 17 лістапада 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Грузіі ў таварыскім матчы са Славеніяй (2:1).