Акасмізм

Акасмізм (ад стар.-грэч.: ἀ- — «не-», «без-» і κόσμος — свет) — філасофскае і рэлігійнае вучэнне, якое прапаведуе погляды пра нікчэмнасць свету.

Акасмізм у найболей чыстым выглядзе сустракаецца ў індыйскай філасофіі, у веданце. Гегель называў акасмізмам пантэізм Спінозы, бо Бог у ім ёсць адзіна сапраўднае; усё астатняе — акцыдэнцыя.