Акруга

Акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка трэцяга або чацвёртага ўзроўню ў шэрагу краін. Звычайна, уваходзіць у склад буйных абласцей і дзеліцца на драбнейшыя адзінкі. У Беларусі яе аналаг — раён.

Адрозніваюць акругі рознага ўзроўню падпарадкавання: федэральныя, гарадскія, сельскія, муніцыпальныя і г. д.