Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Аксай (руск.: Аксай) — горад (з 1957 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аксайскага раёна Растоўскай вобласці. Насельніцтва 37,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1659 годзе.
Размешчаны на паўднёвым усходзе Рускай раўніны, у паўднёва-заходняй частцы Растоўскай вобласці, на стромкім правым беразе ракі Дон, у месцы ўпадзення ў яго рукава Аксай, за 18 км на паўночны ўсход ад Растова-на-Доне.