Аксалотль | |
---|---|
Кароткая назва | A. mexicanum |
Міжнародная навуковая назва | |
Таксанамічны ранг | біялагічны від[1] |
Бліжэйшы таксон узроўнем вышэй | Ambystoma[d][1] |
Народная назва таксона | Axolotl[2][3], Ajolote[4] і axolote[5] |
Ахоўны статус МСАП | Critically Endangered[d][6] |
CITES Appendix | Appendix II of CITES[d][7] |
Diel cycle | nocturnal[d][8] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аксалотль (Axolotl — ацтэкскае літар. вадзяная цацка[9]) — неатэнічая лічынка некаторых відаў амбістом, земнаводных з сямейства амбістомавых (Ambystomidae) атрада хвастатых (Caudata).
Асаблівасць аксалотля складаецца ў тым, што ён дасягае палаваспеласці і становіцца здольным да размнажэння, не ператварыўшыся ў дарослую форму, не зведаўшы метамарфоз. У гэтых лічынак добра развіта шчытападобная залоза, але яна звычайна не выпрацоўвае дастатковую колькасць гармона тыраксіну, які індукуе метамарфоз. Аднак, калі перасяліць аксалотля ў больш сухі і халаднаваты клімат ці панізіць узровень вады пры хатнім развядзенні, ён ператвараецца ў дарослую амбістому.