Аксамітнік

Аксамітнік

Аксамітнік трохкаляровы (Amaranthus tricolor)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amaranthus L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20715
NCBI  3564
EOL  37601
GRIN  g:484
IPNI  1127-1

Аксамі́тнік, амарант[1][2][3] (Amaranthus) — род пераважна аднагадовых травяністых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня 10—150 см. Лісце чаргаванае, ярка афарбаванае. Кветкі зялёныя або пурпурова-чырвоныя. Плод — каробачка. Насенне дробнае, бліскучае.

Адрозніваецца каля 80 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных абласцях зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі 8 заносных і 1 інтрадукаваны від — аксамітнік трохкаляровы (Amaranthus tricolor), радзіма — трапічная Азія. Найбольш вядомыя віды: аксамітнік сіняваты (Amaranthus blitum), народная назва зяльборнік[2], аксамітнік адкінуты (Amaranthus retroflexus), падбурачнік, аксамітнік жміндападобны (Amaranthus blitoides).

Многія віды — дэкаратыўныя расліны. Растуць таксама як пустазелле.

Зноскі

  1. ЭПБ 1983.
  2. а б БелЭн 1996.
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.