Аксамітнік трохкаляровы |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Аксамітнік трохкаляровы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Amaranthus tricolor L., 1753
|
|
Аксамі́тнік трохкаляровы (Amaranthus tricolor) — від кветкавых раслін роду Аксамітнік (Amaranthus) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Аднагадовая расліна травяністая вышынёй да 1,5 м. Утварае пірамідальныя кусцікі. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі з пяццю пялёсткамі. Суквецце расліны — мяцёлка. Плод — каробачка.
Расліна паходзіць з трапічнай зоны Азіі. Інтрадуктавана ў якасці дэкаратыўнай расліны ў іншых рэгіёнах, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Святлолюбівая расліна. Добра расце на рыхлай угноенай глебе. Размнажаецца насеннем.
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».