Аксана Сяргееўна Маркарава

Аксана Сяргееўна Маркарава
укр.: Оксана Сергіївна Маркарова
міністр фінансаў Украіны[d]
7 чэрвеня 2018 — 4 сакавіка 2020
Папярэднік Oleksandr Danylyuk[d]
Пераемнік Ihor Umansky[d]
пасол Украіны ў ЗША[d]
з 25 лютага 2021
Папярэднік Уладзімір Юр'евіч Ельчанка[d]

Нараджэнне 28 кастрычніка 1976(1976-10-28) (48 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Knight of the National Order of Merit Ордэн княгіні Вольгі II ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Сайт Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аксана Сяргееўна Маркарава (укр.: Оксана Сергіївна Маркарова; нар. 28 кастрычніка 1976, Роўна, УССР) — украінскі дзяржаўны дзеяч і фінансіст. Міністр фінансаў Украіны з 22 лістапада 2018 года па 4 сакавіка 2020 года ў кабінетах Уладзіміра Гройсмана і Аляксея Ганчарука. Член СНБА (з 31 мая 2019 па 4 сакавіка 2020)[1]. З 25 лютага 2021 года пасол Украіны ў ЗША.

Нарадзілася ў армяна-украінскай сям’і. Сваю першую адукацыю атрымала ў Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе стала магістрам экалагічных навук. Затым вучылася ў Індыянскім універсітэце ў Блумінгтане, ЗША, там жа атрымала ступень магістра ў галіне міжнародных публічных фінансаў і гандлю.

З 1998 па 1999 і з 2001 па 2003 годы займала пасады саветніка па эканамічнай палітыцы і менеджара па знешніх і карпаратыўных сувязях у амерыканскім фондзе прамых інвестыцый Western NIS Enterprise Fund (цяпер ва ўпраўленні Horizon Capital), а ў 2000 годзе праходзіла практыку ў Сусветным банку.

З сакавіка 2015 па красавік 2016 года займала пасаду намесніка міністра — кіраўніка апарата Міністэрства фінансаў Украіны.

29 красавіка 2016 года ў новым урадзе была прызначана на пасаду першага намесніка міністра фінансаў Украіны[2].

8 чэрвеня 2018 года, у сувязі са звальненнем Аляксандра Данілюка[3], была прызначана выконваючай абавязкі міністра фінансаў Украіны[4][5].

22 лістапада 2018 года была зацверджана на пасадзе міністра фінансаў Украіны[6]. Захавала сваю пасаду ва ўрадзе Аляксея Ганчарука.

4 сакавіка 2020 года Пастановай Вярхоўнай рады была адпраўлена ў адстаўку разам з большай часткай урада[7].

25 лютага 2021 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прызначыў Аксану Маркараву надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў ЗША[8].

У 2021 годзе Аксана Маркарава ўвайшла ў топ-100 паспяховых жанчын Украіны па версіі часопіса «Новое Время»[9].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Замужам. Муж — банкір і бізнесмен Данііл Валынец. У сям’і чацвёра дзяцей.

Зноскі

  1. Указ президента України від 31 травня 2019 года № 340/2019 «Про склад Ради національної безпеки і оборони України»
  2. "Від екології до фінансів: хто така в. о. голови мінфіну Маркарова". BBC News Україна(англ.). 2018-06-07. Праверана 2018-06-08.
  3. Парламент звільнив Данилюка з посади міністра фінансів України (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2018. Праверана 8 чэрвеня 2018.
  4. Кабінет Міністрів України - Про тимчасове покладення виконання обов’язків Міністра фінансів України на Маркарову О. С. (укр.). Праверана 8 чэрвеня 2018.
  5. Виконання обов’язків глави Мінфіну покладено на Першого заступника Міністра фінансів Оксану Маркарову (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 8 чэрвеня 2018.
  6. Оскана Маркарова стала министром финансов(недаступная спасылка) (22 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2018. Праверана 23 лістапада 2018.
  7. Рада звільнила Гончарука і його уряд — портал новин LB.ua
  8. Зеленский назначил Маркарову послом Украины в США
  9. Журнал НВ называет 100 самых успешных женщин Украины (руск.). Новое время. Праверана 4 сакавіка 2021.