| ||||||||||||
Акстафа[1] (азерб.: Ağstafa) — горад у Азербайджане, адміністрацыйны цэнтр Акстафінскага раёна. Знаходзіцца ў даліне ракі Куры, прыблізна за 460 км на захад ад Баку. У горадзе ёсць тэкстыльная фабрыка і вінаробныя прадпрыемствы. Размешчаны на Гянджа-Газахскай нахільнай раўніне. Чыгуначная станцыя, праз горад праходзіць шаша Тбілісі-Баку.