Актыно́метр (ад грэч. ακτίς — прамень і μέτρον — мера) — прылада для вымярэння інтэнсіўнасці прамой сонечнай радыяцыі. Прынцып дзеяння заснаваны на паглынанні зачэрненай паверхняй падаючай радыяцыі і ператварэнні яе энергіі ў цеплату.
Так назваў Гершэль вынайдзены ім у 1834 годзе інструмент для вымярэння награвальнай сілы сонечных прамянёў. Яшчэ раней Гершэля Сасют пабудаваў з гэтаю жа мэтай інструмент, які ён назваў геліотэрмаметрам, а пазней (1838) Пулье вынайшаў так званы піргеліаметр. Актынометрам названы таксама прыборы, якія вымяраюць колькасць прамяністай цеплыні, якая выдзяляецца ў нябесную прастору.