Акула-велікарот | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Megachasma pelagios | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Велікаротавая акула або Акула-велікарот (Megachasma pelagios) — адзін з трох вядомых навуцы відаў акул, які харчуюцца планктонам (апроч кітовай і гіганцкай акулы). З часу адкрыцця гэтай глыбакаводнай акулы ў 1976 годзе, яна застаецца адзіным відам ў сямействе велікаротых акул (Megachasmidae). Да кастрычніка 2012 года назіраліся толькі 54 асобіны, з якіх толькі нямногія ўдалося навукова даследаваць. Пра анатомію, паводзіны і арэал гэтай акулы пакуль вядома вельмі мала.