Акы́н — народны спявак і паэт у Казахстане і Сярэдняй Азіі.
Акыны — імправізатары, яны складаюць і выконваюць свае творы пад акампанемент струннага інструмента (домбры ці кобзы).
Сярод савецкіх акынаў найболей вядомы Джамбул Джабаеў (1846—1945). Яго вершы перакладзеныя на ўсе мовы савецкіх народаў і часткова на заходнееўрапейскія мовы. Вядомыя таксама акыны Керымбекаў, Бейзакаў, Бейганін, Бажыева, Алімбетаў. У Казахстане карыстаюцца папулярнасцю спаборніцтвы акынаў — айтыс[1].