Акісля́льнік – атам, малекула, іён, якія далучаюць электроны падчас акісляльна-аднаўленчай рэакцыі. Сам А. пры гэтым аднаўляецца.
Тыповымі моцнымі А. з’яўляюцца простыя рэчывы: фтор, кісларод, азон, хлор, а таксама пераксіды, іоны і злучэнні металаў (напрыклад, жалеза, марганцу, хрому) і неметалаў (напрыклад, серы, азоту, хлору) у высокай ступені акіслення.
Чым актыўней метал, які рэагуе з кіслатой, і чым больш разведзены яе раствор, тым паўней працякае аднаўленне. У якасці прыкладу — рэакцыя азотнай кіслаты з цынкам:
Моцныя акісляльныя ўласцівасці мае «царская гарэлка» — сумесь аднаго аб'ёму азотнай кіслаты і трох аб'ёмаў салянай кіслаты.
Хлорысты нітразіл, які ўтвараецца ў ім, распадаецца на атамарны хлор і монааксід азоту:
NOCl=NO + Cl
Царская гарэлка з'яўляецца моцным акісляльнікам дзякуючы атамарнаму хлору, які ўтвараецца ў растворы. Царская гарэлка акісляе нават высакародныя металы — золата і плаціну.
Яшчэ адзін моцны акісляльнік — перманганат калію. Ён здольны акісляць арганічныя рэчывы і нават разрываць вугляродныя ланцугі:
Сіла акісляльніка пры рэакцыі ў разведзеным водным растворы можа быць выяўлена стандартным электродным патэнцыялам: чым вышэй патэнцыял, тым мацней акісляльнік.