Акіян Бур

Акіян Бур

Акіян Бур (лац.: Oceanus Procellarum) — найбуйнейшае месяцавае мора, размешчанае ў заходняй частцы бачнага боку Месяца. Назва дадзена італьянскім астраномам Джавані Батыста Рычыёл з-за здагадкі, што надвор'е на Зямлі змяняецца ў залежнасці ад фаз Месяца. Даўжыня Акіяна Бур з поўначы на поўдзень складае 2500 км, а агульная плошча — 4 000 000 км². Лічаць, што Акіян Бур няправільнай формы, як і Мора Спакою, хоць ніякіх прыкмет масконаў не выяўляецца.

Як і іншыя месяцавыя моры, Акіян Бур уяўляе сабой раўніну, запоўненую застылай базальтавай лавай.

На паўночным усходзе месяцавыя горы Карпаты аддзяляюць Акіян Бур ад Мора Дажджоў.

19 лістапада 1969 г. на Месяц здзейсніў пасадку месяцавы модуль «Інтрэпід» — пасадачны адсек амерыканскага касмічнага карабля «Апалон-12». Пасадка адбылася на тэрыторыі Акіяна Бур, у 370 км на поўдзень ад кратара Капернік. На паверхню месяцавага мора высадзіліся Чарлз Конрад і Алан Бін.

Конрад і Бін сабралі каля 45 кг узораў месяцавых парод, якія былі затым дастаўлены на Зямлю. Узоры з Акіяна Бур апынуліся больш светлымі, чым сабраныя ў Моры Спакою.