Алабамскі ўніверсітэт у Бірмінгеме | |
---|---|
англ.: University of Alabama at Birmingham | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Alabama at Birmingham |
Заснаваны | 1969 |
Студэнты | 18 698[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Бірмінгем, Алабама, ЗША |
Сайт | uab.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алабамскі ўніверсітэт у Бірмінгеме (англ.: University of Alabama at Birmingham) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Бірмінгем ў штаце Алабама.
Універсітэт прапануе 140 праграм навучання ў 12 акадэмічных каледжах і школах, якія вядуць да атрымання ступеняў бакалаўра, магістра, доктара і прафесійных кваліфікацый у гуманітарных, матэматычных, сацыяльных, паводніцкіх, прыродазнаўчых і фізічных навуках, бізнесе, адукацыі, тэхніцы і ахове здароўя, такіх як медыцына, стаматалогія, афтальмалогія, сястрынская справа і ахова грамадскага здароўя. Восенню 2020 года ва ўніверсітэт было залічана 22,5 тысячы студэнтаў з больш чым 110 краін свету.
Вучэльня з'яўляецца адным з найбуйнейшых акадэмічных універсітэцкіх медыцынскіх цэнтраў у Злучаных Штатах. Шпіталь універсітэта фінансуе праграмы ардынатуры па медыцынскіх спецыяльнасцях, у тым ліку ўнутраным хваробам, неўралогіі, фізічнай медыцыны і рэабілітацыі, хірургіі, радыялогіі і анестэзіялогіі.