Албанская мафія

Албанская мафія ці албанская арганізаваная злачыннасць з’яўляюцца агульнымі тэрмінамі, якія выкарыстоўваюцца для разнастайных злачынных арганізацый, якія базуюцца ў Албаніі ці складаюцца з албанцаў. За межамі Албаніі распаўсюджана на тэрыторыіі ЗША і Еўрапейскім саюзе. У дадзеным выпадку тэрмін «мафія» не мае на ўвазе, што ўся албанская злачынная дзейнасць каардынуецца і рэгулюецца агульным кіруючым орагнам са штаб-кватэрай у Албаніі, Косаве, Паўночнай Македоніі ці інш.

Пасля падзення камуністычнага рэжыма ў Албаніі ў пачатку 1991 года албанская мафія атрымала сувязь з астатнім светам, што прывяло да яе пашырэння на міжнароднай арэне.

Вайна ў Косаве адыграла важную ролю ў павышэнні прысутнасці албанскай мафіі ў Еўропе. Традыцыйна гераін транспартаваўся ў Заходнюю Еўропу з Турцыі праз Сербію, Харватыю і Славенію. Гэты маршрут быў зачынены з-за вайны, і албанскія банды гарантавалі бяспечны маршрут праз зону баявых дзеянняў. Падчас вайны этнічныя албанцы масава атрымлівалі статус бежанцаў у Еўропе, чым скарысталіся бандыты якія стварылі злачынны сіндыкат, галоўным чынам у Германіі і Швейцарыі, спецыялізуючыся на гандлі гераінам.[1]

Згодна з паведамленнем Упраўлення па барацьбе з наркотыкамі, ЗША албанская мафія з’яўляецца ключавым гандляром ў «балканскай сувязі», Стамбул-белградскага трафіка гераіну. У 1985 годзе праз «балканскі маршрут» прыпадала ад 25 % да 40 % гераінавага трафіка ў ЗША.[2]

У 1999 годзе камітэт сената ЗША абвясціў, што асноўная часткак фінансавання «Войска вызвалення Косава» паступае ад крымінальных сувязяў[3].

У 2000 годзе паводле дадзеных Інтэрпала існавала сувязь паміж палітычнымі.ваеннымі утварэннямі Косава і албанскай арганізаванай злачыннасцю[4].

У папулярнай культуры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Албанскія бандыты «прысутнічаюць» у дацкім фільме en:Pusher III
  • У 2008 годзе выйшаў фильм Люка Бесона, «Закладніца». Галоўны герой супрацьстаіць албанскай мафіі, якая з мэтай продажу выкрала яго дачку ў Парыжы.
  • У гульне Grand Threft Auto IV прысутнічае албанская мафія.
  • У серыяле «Law and Order: Criminal Intent» албанская мафія выкрадала дзяцей і жанчын.
  • Падзеі французскага фільма «Асінае гняздо» фр.: Nid de guêpes разварочваецца вакол албанскага крымінальнага кіраўніка.
  • Заснаваны на рэальным фоне албанскай мафіі ў Антверпене, фільм «Дасье „К“» (2009) Dossier K, рэжысёра Яна Верхейена.

Зноскі