Алвару Сіза Віейра | |
---|---|
парт.: Álvaro Joaquim de Melo Siza Vieira | |
Імя пры нараджэнні | парт.: Álvaro Joaquim de Melo Siza Vieira |
Род дзейнасці | архітэктар, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1933[1][2][…] (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maria Antónia Siza[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія Еўрапейскага саюза ў галіне сучаснай архітэктуры[d] (1988) Каралеўскі залаты медаль[d] (2009) медаль Алвара Аалта[d] (1988) Dr. H.P. Berlageprijs[d] (1993) Імператарская прэмія (1998) Залаты леў[d] (2012) ганаровы доктар Валенсійскага політэхнічнага ўніверсітэта[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алвару Сі́за Віейра (парт.: Álvaro Siza Vieira; нар. 25 чэрвеня 1933) — партугальскі архітэктар.
Нарадзіўся ў 1933 годзе ў горадзе Матазіньюш, непадалёк ад Порту. У 1955 годзе скончыў архітэктурны факультэт Універсітэта Порту.
За гады працы (першыя праекты датаваны 1954 годам) рэалізавана больш за 140 праектаў (у тым ліку і за межамі Партугаліі — у Нідэрландах, Іспаніі, Італіі, Бразіліі), такіх як жылы квартал Малаг’ера ў Эвара (1977—1995), Архітэктурны факультэт (1987—1993), жылы раён Шыяду ў Лісабоне (з 1988 года), музей сучаснага мастацтва Серальвес (1996-99) у Порту, парафіяльны цэнтр у Марку ды Канавезеш (1990), новы корпус музея Амстэрдама, галерэя Серпанцін у Лондане, Галі цэнтр сучаснага мастацтва, факультэт інфарматыкі ў Сант’яга дэ Кампастэла, станцыя метро ў Неапалі, цэнтр турыстычнай інфармацыі Colon у Мадрыдзе а таксама Партугальскі павільён (сумесна з Сесілам Бэлмандам) на сусветнай выставе ЭКСПА-98 у Лісабоне. Сусветна вядомымі сталі яго праекты раёна Схільдэрсвік у Гаазе, Нідэрланды (1989—1993), жылога дома «Bonjour Tristesse» у Берліне (1980—1984), офіс кампаніі «Вітра» ў Вайль-на-Рэйне ў Германіі (1991—1994).
Працуе таксама ў жанры скульптуры, графікі і дызайну мэблі. Прафесар Універсітэта Порту. Для Алвару Сіза ўласцівы стрыманая, удумлівая архітэктура, выдатна ўпісаная ў навакольны ландшафт.
Сын — Алвару Лейтэ Сіза Віейра 1962 г.н., таксама архітэктар, у 1994 годзе скончыў архітэктурны факультэт універсітэта Порту (лаўрэат Архітэктурнай прэміі (АрхіП)).