![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Алег Анатольевіч Дулуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 верасня 1965 (58 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Алег Анатолевіч Дулуб (нар. 20 верасня 1965, Калінкавічы, Беларуская ССР) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам украінскага клуба ЛНЗ з Чаркасаў.
Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3, гуляў у розных беларускіх клубах, а таксама ў Польшчы, Расіі, Латвіі, Чэхіі, Кітаі і Фінляндыі.
Алег Дулуб стаў першым у чэмпіянатах Латвіі, хто забіў пяць мячоў у адной гульні[1].
Трэнерскую кар’еру пачаў у 2002 годзе, калі стаў галоўным трэнерам дзяржынскай «Лівадыі», якая ў той час выступала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. Пазней быў трэнерам у дублі «Дарыды» і другой камандзе «Мінска». З 2007 па 2014 года працаваў асістэнтам галоўнага трэнера ў розных клубах беларускай Вышэйшай лігі.
У маі 2015 года ўзначаліў клуб Першай лігі «Крумкачы», які вывеў у Вышэйшую лігу. У кастрычніку 2016 года стаў галоўным трэнерам украінскага «Карпаты»[2], але па заканчэнні сезона 2016/17 у чэрвені 2017 года пакінуў пасаду па сямейных абставінах[3].
У верасні 2017 года ўзначаліў адэскі «Чарнаморац», але пакінуў пасаду галоўнага трэнера ў снежні таго ж года. У студзені 2018 года стаў новым галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ[4]. Пачаў сезон у Вышэйшай лізе з 8 перамог запар, аднак прайграў у Суперкубку і Кубку Беларусі брэсцкаму «Дынама». 3 чэрвеня 2018 года, на наступны дзень пасля паражэння ў чэмпіянаце Беларусі ад «Гарадзеі», Дулуб быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера барысаўчан[5].
У сакавіку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі U-19[6], а ў маі таго ж года ўзначаліў казахстанскі клуб «Атырау»[7]. У верасні 2019 года, пасля пяці запар паражэнняў у чэмпіянаце Казахстана, кантракт спецыяліста з клубам быў разарваны[8].
У студзені 2021 года зноў стаў галоўным трэнерам «Крумкачоў»[9]. Пакінуў пасаду ў чэрвені 2021 года[10].
У верасні 2021 года быў прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера ўкраінскага «Львова»[11]. Быў звольнены з пасады ў сакавіку 2023 года[12].
У жніўні 2023 года ўзначаліў чаркаскі ЛНЗ[13].