Поўнае імя | Алег Анатолевіч Патоцкі | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1991[1] (33 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 168 см | |||||||||||||||
Вага | 65 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Алег Патоцкі (нар. 26 чэрвеня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
З 2008 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро» на рэгулярнай аснове[3], але ўжо не меў месца ў асноўным складзе. Пад канец сезона стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, звычайна на пазіцыі цэнтральнага атакуючага паўабароцы.
У сакавіку 2014 года кантракт з «Дняпром» быў разарваны па ўзаемнай згодзе[4], і неўзабаве Алег стаў іграком «Гарадзеі»[5]. Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў аснове «Гарадзеі».
У студзені 2015 года быў на праглядзе ў «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[6]. Пазней на працягу значага перыяду знаходзіўся ў стане бабруйскай «Белшыны», аднак у сакавіку пакінуў Бабруйск[7]. З-за траўмы прапусціў пачатак сезона 2015, а ў маі падпісаў кантракт з першалігавай «Іслаччу»[8]. У сезоне 2015 рэдка з’яўляўся на полі, аднаўляючыся ад траўмы. У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у стартавым складзе «Іслачы», якая выйшла ў Вышэйшую лігу, але ў жніўні атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сезона.
У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[9]. У пачатку сезона 2017 гуляў за дубль, пазней вярнуў месца ў асноўным складзе і ў выніку быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне. У студзені 2018 года стала вядома, што Патоцкі працягне выступаць за «Іслач»[10]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу.
У пачатку 2019 года таксама разглядаўся як ігрок асновы, аднак 14 сакавіка ў кубкавым матчы супраць БАТЭ атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на працяглы тэрмін. Вярнуўся на поле толькі ў канцы верасня таго ж года. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[11]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу каманды. У пачатку 2021 года стаў адным з нешматлікіх вопытных ігракоў, якія засталіся ў камандзе пасля таго, як яна ўзяла курс на амаладжэнне. У сезоне 2021 гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам адсутнічаў з-за траўм.
У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу» на год[12]. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне на наступны сезон[13]. У сакавіку 2024 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры[14].
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | дубль | БАТЭ | 26 | 2 | |
2009 | дубль | БАТЭ | 21 | 2 | |
2010 | Д1 | БАТЭ | 2 | 0 | |
2011 | Д1 | БАТЭ | 9 | 1 | |
2012 | Д2 | Дняпро | 24 | 4 | |
2013 | Д1 | Дняпро | 16 | 1 | |
2014 | Д2 | Гарадзея | 14 | 0 | |
2015 | Д2 | Іслач | 10 | 0 | |
2016 | Д1 | Іслач | 12 | 0 | |
2017 | Д1 | Іслач | 21 | 1 | |
2018 | Д1 | Іслач | 28 | 1 | |
2019 | Д1 | Іслач | 4 | 0 | |
2020 | Д1 | Іслач | 28 | 0 | |
2021 | Д1 | Іслач | 19 | 3 | |
2022 | Д1 | Іслач | 15 | 1 | |
2023 | Д1 | Іслач | 19 | 2 |