Алег Яўгенавіч Белавенцаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Пуцін | ||||||
Папярэднік | Сяргей Мелікаў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Матоўнікаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Пуцін | ||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 верасня 1949 (75 гадоў) |
||||||
Грамадзянства | СССР Расія | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | Паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе[d] | ||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне | віцэ-адмірал і віцэ-адмірал[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алег Яўгенавіч Белавенцаў (нар. 15 верасня 1949, Остраў, Пскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, палітык, марак, афіцэр. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Каўказскім федэральнай акрузе з 28 ліпеня 2016 года. Член Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі з 2016 года па 2018 год. Герой Расійскай Федэрацыі (2014).
Нарадзіўся 15 верасня 1949 года ў Маскве.
У 1971 годзе скончыў Севастопальскае ваенна-марское інжынернае вучылішча (цяпер Акадэмія ваенна-марскіх сіл). Пасля заканчэння працаваў на атамных падводных лодках Чырваназорнага Паўночнага флоту СССР.
Доўгі час быў работнікам КДБ СССР. Скончыў Ваенна-дыпламатычную акадэмію.
З 1982 года працаваў трэцім сакратаром па навуцы і тэхналогіях посольсьва СССР у Лондане, у 1985 годзе быў высланы з Вялікабрытаніі па шпіянаж. Пазней працаваў у ГДР.
У студзені 1998 года прызначаны на пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара ФГУП «Росузбраенне», якую займаў да мая 1999 года.
З 2001 года быў кіраўніком ФГУ «Агенцтва „Эмерком“» МНС РФ.
З мая па снежань 2012 года выконваў абавязкі начальніка кіравання справамі губернатара Маскоўскай вобласці.
24 снежня 2012 года прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Славянка» пасля буйнога карупцыйнага скандалу і арышту былога кіраўніка кампаніі Аляксандра Элькіна.[1]
21 сакавіка 2014 года загадам Пуціна прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта РФ у Крымскай федэральнай акрузе.