Агульная інфармацыя | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 лютага 1994 (30 гадоў) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 185 см | |||
Вага | 94 кг | |||
Пазіцыя | цэнтральны нападаючы | |||
Хват | леварукі ўдар[d] | |||
Драфт НХЛ | У 2012 годзе абраны ў 1 раўндзе пад агульным 3-м нумарам клубам «Манрэаль Канадыенс» | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Аляксандравіч Гальчанюк (англ.: Alex Galchenyuk; 12 лютага 1994 года, Мілуокі, штат Вісконсін, ЗША) — амерыканскі хакеіст беларускага паходжання. Цэнтральны нападнік, які выступае за клуб Нацыянальнай хакейнай лігі — «Манрэаль Канадыенс».
Бацька Алекса, былы беларускі хакеіст Аляксандр Мікалаевіч Гальчанюк, які ў цяперашні час з’яўляецца асістэнтам галоўнага трэнера Сарніі Стынг. «Стынг» задрафтаваў Алекса ў 2010 годзе пад агульным першым нумарам. За «Сарнію» Гальчанюк правёў два сезоны. Таксама быў абраны ў другім раўндзе драфта КХЛ 2011 камандай Атлант пад агульным 25-м нумарам. Выступае за зборную ЗША. Яго агентам з’яўляецца славуты хакеіст Ігар Ларыёнаў. На драфце НХЛ 2012 абраны пад агульным трэцім нумарам камандай «Манрэаль Канадыенс».
23 ліпеня 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Канадыенс».
Дэбютаваў у НХЛ 20 студзеня 2013 г. у матчы супраць «Таронта Мейпл Ліфс».
Першы гол у НХЛ забіў 22 студзеня 2013 года ў матчы супраць «Флорыда Пантэрз».
Чэмпіён моладзевага чэмпіянату свету 2013 у складзе зборнай ЗША. Бронзавы прызёр дарослага чэмпіянату свету 2013.