Алекс Окслейд-Чэмберлен

Футбол
Алекс Окслейд-Чэмберлен
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Марк Дэвід Окслейд-Чэмберлен
Мянушка Чамба, Окс
Нарадзіўся 15 жніўня 1993(1993-08-15)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Англія
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя крайні паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Турцыя Бешыкташ
Нумар 15
Маладзёжныя клубы
2000—2010 Англія Саўтгемптан
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Англія Саўтгемптан 36 (9)
2011—2017 Англія Арсенал 132 (9)
2017—2023 Англія Ліверпул 103 (11)
2023— Турцыя Бешыкташ
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Англія Англія (да 18) 1 (0)
2011 Англія Англія (да 19) 3 (0)
2011—2012 Англія Англія (да 21) 8 (4)
2012—2019 Англія Англія 35 (7)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Марк Дэвід Окслейд-Чэмберлен (англ.: Alexander Mark David Oxlade-Chamberlain; нар. 15 жніўня 1993, Портсмут, Англія) — англійскі футбаліст ямайскага паходжання, крайні паўабаронца турэцкага клуба «Бешыкташ» са Стамбула. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2012—2019).

Алекс нарадзіўся ў Портсмуце, графства Хэмпшыр. У раннім дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у суседні горад — Саўтгемптан, дзе і пачаў займацца футболам. У 2010 годзе падпісаў свой першы прафесійны кантракт з клубам «Саўтгемптан». Дэбютаваў за клуб 2 сакавіка 2010 года, калі яму было 16 гадоў і 199 дзён. 8 жніўня 2011 года Окслейд-Чэмберлен падпісаў кантракт з лонданскім «Арсеналам».

29 верасня 2011 года Алекс дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў і адразу адзначыўся забітым голам, стаўшы такім чынам самым маладым іграком, які забіваў за «Арсенал» у рамках розыгрышу гэтага турніру, а таксама самым маладым англічанінам, які адзначаўся голам у Лізе чэмпіёнаў[4].

У першай палове сезону Чэмберлен практычна не прымаў удзелу ў матчах чэмпіянату, паколькі шлях у аснову яму заступалі Жэрвінью, Уолкат і Аршавін. Аднак пасля ад’езду Жэрвінью на Кубак афрыканскіх нацый у Алекса з’явілася магчымасць часцей выходзіць на пляцоўку. 22 студзеня 2012 года малады англічанін нечакана з’явіўся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд». Гульня скончылася паражэннем «кананіраў» з лікам 1:2, адзіны гол «Арсенала» забіў ван Персі пасля перадачы Чэмберлена, які паводле выніку сустрэчы атрымаў станоўчыя адзнакі.

31 жніўня 2017 года перайшоў у «Ліверпул»[5]. У маі 2023 года клуб абвясціў, што Окслейд-Чэмберлен па заканчэнні сезона 2022/23 пакіне каманду ў якасці свабоднага агента.

У жніўні 2023 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім «Бешыкташам».

«Арсенал»:

«Ліверпул»

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Бацька і дзядзька футбаліста — Марк Чэмберлен і Невіл Чэмберлен адпаведна, таксама, у мінулым прафесійныя футбалісты.