Алекс дэ ла Іглесіа | |
---|---|
ісп.: Álex de la Iglesia | |
Дата нараджэння | 4 снежня 1965[1] (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Караліна Банг[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, пісьменнік, кінасцэнарыст, рэжысёр, акцёр |
Прэміі |
Time Machine Award[d] (2005) |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0407067 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Áлекс дэ ла Іглéсіа (ісп.: Álex de la Iglesia; нар. 4 снежня 1965, Більбаа, Іспанія) — іспанскі (баскская) кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Скончыў філасофскі факультэт універсітэта, працаваў у выдавецтве, ствараў гісторыі для коміксаў. Пачаў кар’еру ў кіно з пасады асістэнта ў Энрыке Урбісу ў фільме «Усё для грошай» (ісп. Todo por la pasta), у 1988 годзе зняў першую самастойную працу — кароткаметражку «Мама» — антыўтопію пра сям’ю, якая жыве ў падвале пасля сусветнага катаклізму.
У 2009—2011 гадах узначальваў Іспанскую акадэмію кінематаграфічных мастацтваў і навук.
У вольны ад рэжысуры час дэ ла Іглесіа дублюе амерыканскія мультфільмы на іспанскую мову. Сцэнарыі практычна ўсіх фільмаў рэжысёра напісаў Хорхэ Герыкаэчэварыя.