Аляксандру Іаан Куза | ||||
---|---|---|---|---|
Alexandru Ioan Cuza | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Пераемнік | Караль I | |||
|
||||
Нараджэнне |
8 (20) сакавіка 1820 Бырлад |
|||
Смерць |
3 (15) мая 1873 (53 гады) Гайдэльберг, Германія |
|||
Месца пахавання | Ясы | |||
Бацька | Іаан Куза | |||
Маці | Султана Куза | |||
Жонка | Elena Cuza[d][1] | |||
Дзеці | Alexandru Al. Ioan Cuza[d][2] і Dimitrie Cuza[d][2] | |||
Веравызнанне | Румынская праваслаўная царква | |||
Адукацыя | ||||
Аўтограф | ||||
Манаграма | ||||
Узнагароды | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандру Іаан Куза (рум.: Alexandru Ioan Cuza, Аляксандр Іаан I; 8 [20] сакавіка 1820, Бырлад — 3 [15] мая 1873, Гайдэльберг) — князь злучаных княстваў Малдавіі і Валахіі, першы кіраўнік аб'яднанай Румыніі.
Паходзіў з сем'і малдаўскага баярына ў Бырладзе. Адукацыю атрымаў у Парыжы, а таксама ў Балонскім і Павійскім універсітэтах.
У 1848 ён прыняў удзел у вызваленчым руху ў Малдове. Куза быў абраны ў заканадаўчы сход; адзін час быў ваенным міністрам Малдовы. У студзені 1859 быў абраны князем Малдавіі, 5 лютага таго ж года — князем Валахіі. Сумесна з Міхаілам Кагэлнічану правёў шэраг буржуазных рэформаў: аграрную, ваенную, судовую, адміністрацыйную, рэформу адукацыі, секулярызацыю манастырскіх земляў і іншыя.[3]
Зацверджанне султана прыйшло толькі ў 1861, і 24 снежня 1861 года Куза абвясціў сябе князем аб'яднанай Румыніі. Яго абралі два разы. Праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Вызваленне сялян і іншыя праекты рэформаў выклікалі моцную апазіцыю сярод ультракансерватыўнай партыі.
У 1866 годзе ў выніку ваеннай змовы так званай «жахлівай кааліцыі» Куза быў зрынуты з прастола. Ён пакінуў княства і памёр у 1873 годзе ў Гайдэльбергу.
Куза быў пахаваны ў сваёй рэзідэнцыі ў Руджыноасе, а пасля Другой сусветнай вайны яго прах быў перапахаваны ў Ясах.