Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 верасня 1999[1] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Швецыя | ||||||||||||||||||
Рост | 192 см | ||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Ньюкасл Юнайтэд | ||||||||||||||||||
Нумар | 14 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Александэр І́сак (шведск.: Alexander Isak; нар. 21 верасня 1999) — шведскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Ньюкасл Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Швецыі.
Ісак нарадзіўся і гадаваўся ў муніцыпалітэце Сольна, які размяшчаецца ў цэнтральнай акрузе Стакгольма, у сям’і ўцекачоў з Эрытрэі[2].
Ісак дэбютаваў у складзе клуба АІК 28 лютага 2016 года, з’явіўшыся на замену на 75-й хвіліне гасцявога матча Кубка Швецыі супраць клуба «Тэнгульт» з чацвёртага дывізіёна. 7 красавіка 2016 года галоўны трэнер АІК Андрэас Альм уключыў Ісака ў стартавы склад у гасцявым матчы 2-га тура шведскага першынства супраць «Эстэрсунда» разам з маладым нападнікам Карласам Страндбергам. Ісак забяспечыў перамогу сваёй дружыны, трапна адправіўшы мяч у браму саперніка і стаўшы такім чынам самым маладым бамбардзірам АІК у гісторыі шведскага чэмпіянату ва ўзросце 16 гадоў і 199 дзён[3]. 25 красавіка Ісак забіў свой першы гол на хатнім стадыёне клуба, адкрыўшы лік у пераможным матчы супраць «Эльфсборга», які скончыўся з лікам 2:1[4]. 3 мая 2016 года Ісак падпісаў свой першы прафесійны кантракт да канца сезона 2018 года, уразіўшы кіраўніцтва сваімі дэбютнымі гульнямі і замацаваўшы сябе як ігрок рэгулярнага складу[5]. 21 верасня 2016 года ў свой дзень нараджэння футбаліст забіў два крытычна важныя мячы ў пераможным дэрбі супраць «Юргордэна», якое скончылася на карысць АІК з лікам 3:0. Пазней таварыш па камандзе Чынеду Абасі ахарактарызаваў Ісака як новага Златана Ібрагімавіча[6].
23 студзеня 2017 года Ісак склаў дагавор з клубам Бундэслігі дортмундскай «Барусіяй», які павінен была дзейнічаць да лета 2022 года[7]. Кошт трансферу не паведамляўся, але, на думку экспертаў, вагаўся каля 9 млн еўра[8]. Перад тым, як падпісаць кантракт з Дортмундам, Ісак адмовіўся ад прапановы мадрыдскага «Рэала»[9]. Ісак здабыў свой першы медаль у клубе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў розыгрышу Кубка Германіі 2016/17, толькі аднойчы з’явіўшыся на турніры і не патрапіўшы ў склад каманды на фінал[10]. Свой дэбютны гол за нямецкі клуб швед забіў у другім раўндзе Кубка Германіі 2017/18 у пераможным матчы супраць «Магдэбурга» 24 кастрычніка 2017 года. Гульня скончылася перамогай дортмундцаў з лікам 5:0[11]. Не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад клуба, Ісак быў вымушаны сысці ў арэнду ў нідэрландскі клуб «Вілем II». 28 лютага 2019 года футбаліст забіў гол у браму АЗ, што дапамагло клубу выйсці ў фінал Кубка Нідэрландаў упершыню з 2005 года. Сам сезон апынуўся для іграка надта шыкоўным, гэта значыць Ісак здолеў адзначыцца 14 галамі ў 18 матчах за нідэрландскі клуб.
12 чэрвеня 2019 года Ісак падпісаў пяцігадовую ўгоду з «Рэал Сасьедад» на суму ў 988 тысяч фунтаў стэрлінгаў у год[12]. Адразу ў першым жа матчы швед здолеў забіць гол. У розыгрышы Ла Лігі Ісак забіў свой першы гол 22 верасня 2019 года ў матчы супраць «Эспаньёла», які яго каманда выйграла з лікам 3:1[13]. 6 лютага Ісак забіў два мячы і зрабіў адну галявую перадачу ў чвэрцьфінале Кубка Іспаніі супраць мадрыдскага «Рэала»[14]. 9 лютага ён забіў пераможны гол у басконскім дэрбі супраць «Атлетыка» з Більбаа. Разам з клубам Ісак здабыў кубак краіны. А свайго першага хет-трыку футбаліст дамогся 21 лютага 2021 года ў пераможным матчы лігі супраць «Алавеса», стаўшы першым шведскім іграком, які забіў хет-трык у розыгрышы Ла Лігі, з часоў Генры Карльсана, які зрабіў тое ж самае за мадрыдскі «Атлетыка» ў 1949 годзе[15].
26 жніўня 2022 года перайшоў у англійскі «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт. Сума трансферу не раскрывалася, але згодна з паведамленнямі СМІ склала больш за 70 млн еўра, што робіць трансфер найдаражэйшым у гісторыі англійскага клуба.
Ісак быў выкліканы ў зборную Швецыі ў студзені 2017 года на таварыскія матчы супраць Кот-д’Івуара і Славакіі. Ён дэбютаваў супраць Кот-д’Івуара, замяніўшы Пера Фрыка на 62-й хвіліне матча. У матчы супраць зборнай Славакіі Ісак адзначыўся голам на 19-й хвіліне, стаўшы самым маладым бамбардзірам у гісторыі зборнай.
«Барусія» Дортмунд:
«Рэал Сасьедад»: