Алексі Клод Клеро | |
---|---|
Alexis Claude Clairaut | |
Дата нараджэння | 13 мая 1713[1][2] |
Месца нараджэння | Парыж |
Дата смерці | 17 мая 1765[3][4][…] (52 гады) |
Месца смерці | Парыж |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, матэматык, механік, фізік |
Навуковая сфера | матэматыка, астраномія, геадэзія |
Месца працы | |
Вядомыя вучні | Патрык д'Арсі |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (27 кастрычніка 1737) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алексі Клод Клеро (фр. Alexis Claude Clairaut або фр. Clairault, 7 мая 1713, Парыж - 17 мая 1765, там жа) — французскі матэматык і астраном, член Парыжскай Акадэміі (1731), замежны ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі Навук (1754).
Клеро нарадзіўся ў сям'і парыжскага выкладчыка матэматыкі. Ужо ва ўзросце дванаццаці гадоў ён здзівіў парыжскіх акадэмікаў сваёй працай аб некаторых крывых чацвёртага парадку, і яны наладзілі Клеро цэлы экзамен, каб пераканацца ў яго аўтарстве. Экзамен Клеро вытрымаў.
У 1729 годзе 16-гадовы Клеро прадставіў той жа акадэміі новы трактат: "Даследаванні аб крывых дваякай крывізны". Гэтая кніга паклала пачатак адразу тром геаметрычным дысцыплінам: аналітычнай геаметрыі ў прасторы (Дэкарт займаўся плоскімі крывымі), дыферэнцыяльнай геаметрыі і начартальнай геаметрыі.
Шэфства над юным талентам узяў П'ер Луі дэ Маперцюі, які адвёз Клеро ў Базель слухаць лекцыі Іагана Бернулі. Па вяртанні (1731) васемнаццацігадовай Клеро быў абраны членам (ад'юнктам) Парыжскай акадэміі - беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі Акадэміі.