Ален Гінзберг

Ален Гінзберг
англ.: Allen Ginsberg[1]
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Irwin Allen Ginsberg[1]
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1926(1926-06-03)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 1997(1997-04-05)[2][3][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Louis Ginsberg[d][4]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, пісьменнік, аўтабіёграф, сцэнарыст, музыкант, настаўнік, фатограф, аўтар дзённіка
Кірунак Разбітае пакаленне і спавядальная паэзія[d]
Жанр мастацкая дэкламацыя[d][6]
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
allenginsberg.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ален Гінзберг (англ.: Allen Ginsberg; 3 чэрвеня 1926, Ньюарк, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 5 красавіка 1997) — амерыканскі паэт, адзін з лідараў Біт-пакалення.

Ірвін Ален Гінзберг нарадзіўся ў Ньюарку, а вырас непадалёк ад Патэрсана ў штаце Нью-Джэрсі ў яўрэйскай сям’і. Бацька Луіс быў пісьменнікам і настаўнікам. Маці Наомі эмігравала ў Амерыку з Расіі, яна мела камуністычныя погляды і часта вадзіла сына Алена на камуністычныя сходкі. Неўзабаве ён таксама зрабіўся перакананым камуністам. Калі Ален быў яшчэ хлопчыкам, маці пачала пакутаваць на псіхічную хваробу. Пасля спробы самагубства Наомі змясцілі ў клініку для псіхічна хворых, практычна ўсё юнацтва Алена яна правяла ў клініках. Наомі памерла ў 1956, і над яе магілай не сказалі кадзіш, таму што сабралася менш за дзесяць мужчынаў-яўрэяў. Пасля смерці маці Ален Гінзберг атрымаў яе ліст у адказ на «Сковыт», які паэт ёй даслаў. Уражанні А. Гінзберга ад стасункаў з маці, яе хваробы і смерці леглі ў аснову двух яго асноўных вершаў: «Сковыт» і «Кадзіш па Наомі Гінзберг (1984—1956)».

У першы год навучання ў Калумбійскім універсітэце Ален Гінзберг пазнаёміўся з Уільямам Бероўзам, Джэкам Керуакам і Джонам Клеланам Холмсам. Іх аб’яднала захапленне патэнцыялам амерыканскай моладзі, што існаваў па-за строгімі канфармісцкімі рамкамі пасляваеннай Амерыкі. Кар і Гінзберг часцяком разважалі пра так званае «новае бачанне» (New Vision; выраз, пазычаны ў А. Рэмбо) літаратуры і Амерыкі. У нью-ёркскім бары Ален Гінзберг пазнаёміўся з Грэгары Корсам, які нядаўна выйшаў з турмы.

У 1954 ў Сан-Францыска Ален Гінзберг сустрэў Пітэра Арлоўскі, з якім пражыў усё жыццё. У 1959 разам з Джонам Келі, Бобам Каўфманам і іншымі заснаваў паэтычны часопіс Beatitude.

7.10.1955 у «Шасці галерэях» у Сан-Францыска адбылася адна з найважнейшых падзеяў эпохі Біт-пакалення, вядомая пад назвай чытанняў у «Шасці галерэях». Тады адбылася першая публічная прэзентацыя верша Алена Гінзберга «Сковыт», што прынёс яму сусветную славу. Падзеі гэтага вечара апісаў у сваім рамане «Бадзягі Дхармы» Джэк Керуак.

Кніга «Сковыт і іншыя вершы» выйшла ў 1956 ў выдавецтве City Lights Bookstore і спачатку была забароненая за непрыстойнасць. Аднак выдавецтва выйграла судовую справу, адстаяўшы думку, што творы з кнігі маюць мастацкую каштоўнасць.

У 1957 А. Гінзберг разам з П. Арлоўскі пераязджаюць у Парыж да Г. Корсы, які паказвае ім занядбаны дом, што ў будучыні ператворыцца ў Beat Hotel. У хуткім часе да кампаніі далучаюцца Бероўз і іншыя. Тут Гінзберг скончыў верш «Кадзіш», Корса напісаў «Бомбу» і «Жаніцьбу», Бероўз з папярэдніх запісаў сабраў раман «Голы сняданак». Beat Hotel закрыўся ў 1963.

У траўні 1965 А. Гінзберг прыехаў у Лондан, дзе прапанаваў свае чытанні ў любым месцы задарма. Пасля чытанняў у кнігарні Better Books 11.7.1965 у Альберт-Холе прайшло «Міжнароднае паэтычнае ўвасабленне», якое сабрала больш за 7 тысяч слухачоў.

А. Гінзберг актыўна займаўся грамадска-палітычнымі справамі, доўгія гады ўдзельнічаў у палітычных пратэстах супраць шэрагу падзеяў, пачынаючы з вайны ў В’етнаме і заканчваючы кампаніямі па барацьбе з наркотыкамі. Паводле рэлігійных перакананняў быў будыстам.

У 1970-х А. Гінзберг перанёс два міні-інсульты, тады ж у яго дыягнаставалі хваробу Рэйно. Лічыцца, што яго апошнія публічныя паэтычныя чытанні прайшлі ў кнігарні Booksmith (Сан-Францыска) 16.12.1996. Ален Гінзберг памёр у Нью-Ёрку ў атачэнні сям’і і сяброў, пакутуючы на рак печані, якім ускладніўся гепатыт.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Нацыянальная кніжная прэмія ЗША (1974)
  • прэмія «Залаты вянок» (1986)
  • медаль Рыцара навукі і мастацтва Французскага міністэрства культуры

Зноскі

  1. а б в г Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 16 чэрвеня 2021.
  2. а б Allen Ginsberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Allen Ginsberg // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 16 чэрвеня 2021.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 18 красавіка 2023.
  6. http://www.musicstack.com/genre/spoken-word